Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Зладзейскія вочы ўсё бачаць. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл. "Злодзей адно ŭ цікуя, кап што ўкрасьці" (тлум. інф.). 3лодзей пакіне вуглы, a агонь нічога. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Злосці поўныя косці. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайк. Так кажуць пра злоснага чалавека. 3 напасці можна прапасці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Узьвядуць паклёп на нявіннаго чалавека, гатовы ў магілу загнаць" (тлум. інф.). Знойдзеш — радуйся, згубіш — не плач. Міскевіч M.M., 1913 г.н., 1995. Харошча Міл. "Усё ў жыцьці бывая: i знойдзяш, i згубіш" (тлум. інф.). 3 песні слова не выкінеш. Шыманчык У.У., 1967 г.н., 1982. Бялавічы Кос. Сумленне вымагае сказаць усю праўду, нават неприемную. 3 песні хоць трэсні, a есці дай. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Гулі, песьні ні накормяцъ, трэба памятацъ пра работу" (тлум. інф.). 3 пустога калодзежа не нап'ешся. Бялевіч Г.І., 1950 г.н., 2009. Даргужы Міл. У дурня нічому не навучышся. 3 разумным пагаворыш, то розуму набярэшся, а з дурным, то апошні страціш. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алыыаніца Квас. 3 сваім біся, сварыся i за адзін стол садзіся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. У вялікай сям'і, радні часам узнікаюць спрэчкі, непаразуменні. Але іх трэба вырашаць мірна, спакойна. 3 свайго мазаля багаты не будзеш. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1996. Бялавічы Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напешся, сямі
52 👁
 ◀  / 290  ▶