Жменя да жмені — будзе поўна вярэня. Пястрак С.Д., 1907 г.н., 1984. Бялавічы Кос.
Вярэня — варыўня. Пра дбайнага, запаслівага гаспадара.
Жонка тры вуглы ў хаце трымае, а муж — аднаго. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Парадак у хаце трымаецца на жанчыне.
Жонку б'е не мужык, а ейны язык. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл.
Пра языкастую кабету.
Жонку мужык любіць здаровую, а сястру — багатую. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас.
а) Мужык любіць жонку здаровую, а брат сястру — багатую. Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Міл.
б) Мужык любіць жонку здаровую, а цешчу — багатую. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Жонку — у яму, на другую гляну. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Яма — магіла.
Жонцы праўды не кажы. Зайка А.Ф., 1937 г.н., 2008. Косава.
Жанчына не ўмее трымаць сакрэты.
Жыве кот і жыве сабака. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк.
Пра рознасць жыццёвых умоў.
а) Жыве кот і сабака: кот на печы, а сабака на двары. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
Жыві для людзей, пажывуць і для цябе. Гоган А.Д., 1922 г.н., 2002. Заполле Кос.
Не будзь эгаістам, думай, як дапамагчы чалавеку, дапамогуць тады і табе.
Жыві не так, як хочацца, а як можацца. Лісок Е.І., 1936 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Трэба жыць па магчымасцях.
Жывіце як браткі, а рахуйцеся як жыдкі. Зайка С.М., 1947 г.н., 1979. Косава.
109 👁