"Папрасіла чалавека дрова парубаць (сядзіць цэлыя дні дома без работы), то есьці дай і выпіць дай, а работы ні пытай: і палавіны ні парубаў" (тлум. інф.). Есць за вала, робіць за камара. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. Пра гультая. Еж хлеб з вадою, абы не з бядою. Крыштопік Т.І., 1968 г.н., 1984. Заполле Кос. Не журыся, што жывеш у беднасці, радуйся, што бяда мінае. Ён не забагацее, а я не збяднею. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Так скажа чалавек, калі здагадаецца, што яго ашукалі. Ён свістаў, пакуль дастаў, а ты свішчаш, пакуль зышчаш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "Сьвістаў — ашукваў, каб вымануць грошы ў каго-небудзь, а ты зараз будзяш сьвістаць — думаць, як гэтыя грошы вярнуць" (тлум. інф.). Ёсць грошы, то і сам харошы. Гардзейка А.М., 1915 г.н., 1995. Галік Міл. "Грошы е — і дзеўкі любяць" (тлум. інф.). Ёсць — разыдзецца, а няма — абыдзецца. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2006. Заполле Кос. Трэба спакойна ставіцца да таго, што нечага не стае, напрыклад грошай. а) Калі маеш — разыдзецца, а не маеш — абыдзецца. Зубко Л.М., 1968 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Ёсць у мяшку, будзе і ў гаршку. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Калі добры ўмалот і скрыні збожжам напоўняны, то будзя чым карміць сям'ю" (тлум. інф.). Ёсць хлеб — будзе і да хлеба. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Калі скрыні поўныя, то й сьвінчо выкарміш" (тлум. інф.). Жаба з вады — не пі вады, жаба ў воду — пі воду. Зубко Л.У., 1935 г.н., 1994. Бялавічы Кос. Дзе жывуць жабы, там чыстая вада.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁