Думкі за гарамі, а смерць за плячамі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. І думкі няма пра смерць, а лёс можа інакш распарадзіцца. Дурнем нарадзіўся, дурнем і памрэ. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2004. Бялавічы Кос. "А йшчэ кажуць: які зранку, такі да вечара" (тлум. інф.). Дурнога салаўя дурная песня. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. У неразумнага чалавека неразумная гаворка. Дурны той, хто валы пагубіць. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Так адказвае той, каго вінавацяць у неразумнасці паводзін, учынкаў, да каго залішне прыдзіраюцца, прыстаюць. "Згубіць валы можа толькі зусім нядбайны чалавек, бо валы марудныя, непаваротлівыя" (тлум. інф.). Дурню пальца пакажы — рагатаць будзе. Лісок Ё.І., 1936 г.н., 1990. Альшаніца Квас. Дурню (п'янаму) сам чорт з дарогі сходзіць. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "А яшчэ ў нас кажуць: з дурнём, с п'яным павядзесься, то бяды ні абярэсься" (тлум. інф.). Дурню сем вёрст не дарога. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Неразумны чалавек не ўмее кантраляваць свае ўчынкі. Дурню хоць кол на галаве чашы, то ён усё сваё. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра ўпартага чалавека. Душы сваёй на далонь не вымеш і не пакажаш. Зыбайла С.А., 1909 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Пра складанасць паразумення паміж людзьмі. Едзеш на дзень — бяры хлеба на тыдзень. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1988. Хрышчонавічы Квас. Есці дай і выпіць дай, а работы не пытай. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁