Пра чалавека, які стараецца разлічыцца за ўсякую паслугу, жадаючы быць незалежным. Жывы пра жывое думае. Дылюк Г.В., 1959 г.н., 2012. Івацэвічы. Паўната жыцця ў працы, у клопатах. Жывы ў зямлю не палезеш. Мацвіеня В.К., 1917 г.н., 1995. Лазаўцы Міл. “У кажнага свой лёс, у кажнага свая доля. Трэба жыць, як бог даў” (тлум. інф.). Жыта родам, а жыццё пераходам. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Жыта паўтараецца ў цыклах, фазах, чалавечае жыццё праходзіць, пралятае. Жыццё пражыла, як на свінні праехала. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы. Так кажуць, калі наракаюць на няўдалае, нешчаслівае жыццё. Забярэ смерць — з матылямі не паляціш. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра непазбежны канец чалавечага жыцця. За вялікім пагонішся — малое згубіш. Голуб В.І., 1930 г.н., 2001. Скураты Квас. За вялікім пагонішся, можаш страціць тое, што ўжо маеш. Будзь стрыманы ў жаданнях. За гарою валы задарма. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. “Добра там, дзе нас німа” (тлум. інф.). Загляне сонца і ў наша аконца. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1981. Заполле Кос. Ніколі ў жыцці не трэба траціць надзею на перамены, на лепшае. Прыйдзе добрая часіна і да нас. Заграбі ў куток смецце — і маўчы. Жылка М.С., 1941 г.н., 2001. Заполле Кос. Здараюцца нелады ў сям'і — не расказвай пра іх нікому: не будзе плётак. За грошы здароўя не купіш. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁