Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Дай Божа даваць, чым пытаць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыыаніца Квас. "Заўсёды ляхчэй даваць, чым пытаць" (тлум. інф.). Дай Божа нашаму цяляці ды ваўка спаймаці. Шчурко Л.І., 1949 г.н., 2003. Заполле Кос. Марыць можна, але каб гэтыя мары яшчэ i збываліся... Дай Божа ў добры час сказаць, а ў ліхі памаўчаць. Бахур І.В., 1925 г.н., 1996. Боркі Падст. Так кажа абачлівы чалавек ці той, хто баіцца сурокаў. Дай" ніхто не любіць, а на" i глухі пачуе. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2003. Размеркі Стайк. Дай рубель — i крычы цэлы дзень. Трында Р.Р., 1903 г.н., 1966. Заполле Кос. Прыказка з калгаснага жыцця. "Як плоцяцъ, так i робяць. Як ні падганяя, ні крычыцъ брыгадзір, ніхто яго ні слухая, лянуюцца рабіць" (тлум. інф.). Дай яйка, ды яшчэ i аблупленае. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. Так кажуць пра абібока, гультая, які любіць пакарыстацца з чужой працы. Далей паложыш — бліжэй возьмеш. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайк. Тое, што добра схавана, не прападзе, зберажэцца надалей. Далі сабачку лейцы кіраваць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Нягоднага, амаральнага чалавека паставілі начальнікам над людзьмі. Дамашняга злодзея не ўпільнуеш. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2002. Бялавічы Кос. "Бо ён ведая ўсе хады й выхады, бачыцъ, дзе хто ходзіць" (тлум. інф.). Да нашага берага нічога добрага не прыплыве. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Так кажуць, калі ў дом прыходзіць новы чалавек: няўдалыя, на погляд сямейнікаў, нявестка ці зяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 290  ▶