Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 33 Даносчыку першая чарка i першая палка. Міраноўскі У.П., 1927 г.н., 1997. Хадакі Жытл. "Што данёс — пахваляць i пачастуюцъ, a няпраўдай абернецца данос — высъпятка дадуцъ" (тлум. інф.). Да папа з пустымі рукамі не ходзяць. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 2003. Бялавічы Кос. "Э, да начальства, як да папа, с пустымі рукамі ня йдзі" (тлум. інф.). Да пары збанок воду носіць: вушка адарвецца i збанок паб'ецца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Усяму ёсць канец. Прыйдзе пара - i дрэннае адкрыецца. Да работанькі няма ахвотанькі. Дакучыц С.Р., 1929 г.н., 1996. Ятвезь Квас. Так кажуць пра гультая. Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Няма нічога мілейшага на свеце за родную хату, за родны кут. Дар — за дар, а дарма — ніц. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Дарма нічога не робіцца. Гэтак кажуць таму, хто хоча скарыстаць з чужой працы. Дарога на канцы языка. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос. Пытайся ў людзей, яны дарогу падкажуць. Дасць Бог бяду, то i грошы знайду. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. "Прыйдзя бяда ў хату, усё нажитая прадасі" (тлум. інф.). Дасць Бог дзень — дасць i ежу. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Не трэба занадта турбавацца, гарачыцца, трэба спадзявацца на лепшае. Датуль круціў, пакуль голаў скруціў. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 2003. Бялавічы Кос. "Махляру расплата будзя: голаў ён сабе скруціць" (тлум. інф.). 2. А.Зайка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабецца
25 👁
 ◀  / 290  ▶