Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 31 Гэткія людзі каб густа сеяліся, a рэдка ўсходзілі. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 1995. Руда Падст. Пра благога, ліхога чалавека. Да абеду не мог, па абедзе аблёг. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Так кажуць пра гультая, абібока. Да абеду плачуць, а па абедзе скачуць. Зайка А.Ц., 1920 г.н., 1987. Бялавічы Кос. Так кажуць пра заведзены на Радаўніцу парадак: зранку ідуць на могілкі, плачуць, а па абедзе памінаюць чаркай памерлых. Дабра без ліха не бывае. Шыманчык У.А., 1917 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Жывеш добра — чакай дрэннага" (тлум. інф.). Даганяючы не нацалуешся. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1998. Скураты Квас. Спазніўшыся, цяжка дагнаць тых, хто за працу ўзяўся раней. Дагледзіш каня дома, а ён цябе ў дарозе. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Даўней конь быў асноваю гаспадаркі, яго шанавалі й даглядалі" (тлум. інф.). Да добрага (да раскошы) хутка прывыкаеш. Таўрэль Н.Г., 1948 г.н., 1999. Яглевічы Ягл. Да добрага чалавека бруд не прыстае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Да добрага чалавека ніякія плёткі не прыстаюцъ" (тлум. інф.). Дажыліся палякі: ні хлеба, ні табакі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. 3 пэўнай іроніяй так кажуць пра сябе або пра іншых, калі ў доме, у гаспадарцы вялікая нястача, недахоп самага неабходнага. Дай Бог адным куском падавіцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Жаданне кожнага пражыць жыццё з адным мужам, з адной жонкай. а) Добра адным куском падавіцца. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
30 👁
 ◀  / 290  ▶