ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Грэчка, як авечка: альбо пашанцуе, альбо не. Бялевіч A.A., 1944 г.н., 2006. Мілейкі Міл. "Гэто прымаўка пчаляроў. Як павядуцца авечкі, то поўны хлеў. Kan пчолы ўзялі добры ўзяток, то трэба, каб было сонцо, i трохі хмурыласё, прыпарвало" (тлум. інф.). Гукаць - не стукаць. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2002. Альшаніца Квас. "Съпявацъ — ні цэпом махаць" (тлум. інф.). Гулі не аднаго ў лапці абулі. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Гулі — гулянка, вечарынка, танцы. "Гуляка — гулътай, ні любіць працавацъ. I на боты яму ні ўзьбіцца, век будзя ў лапцях хадзіць" (тлум. інф.). Гультай за работу - мазалі за рукі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. У гультая рукі далікатныя. Гультаю заўсёды свята. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайкі. Гультаю ніколі работы няма. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Гумно плача без гаспадара, а хата без гаспадыні. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Начальніком у гумне, дзе захоўваяцца збажына, — мушчына, а ў хаці камандуя жанчына" (тлум. інф.). Гуртам i бацьку лягчэй біць. Максімчык В.У., 1933 г.н., 2002. Бялавічы Кос. Любую работу лягчэй гуртам, грамадой рабіць. а) Гуртам i ў бядзе лягчэй. Суцько М.Д., 1925 г.н., 2003. Була Міл. Гушча дзяцей не разганяе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Достаток у хаці сям'ю гуртуя, а беднасъцъ застаўляя шукацъ кусок хлеба далёко ад дому" (тлум. інф.). Гэта не го лад, калі аўсяная луста ў торбе. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. "Які п хлеб ні ляжаў на стале, гэто ўжэ ні голад" (тлум. інф
Дадатковыя словы
гўкаць, сямю
33 👁