ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 29 Госць на першы дзень золата, на другі — серабро, на трэці — медзь, дахаты едзь. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1983. Алынаніца Квас. "Доўгія госьці стамляюць, бо трэба йім усяк дагаджацъ" (тлум. інф.). Граза на лес не ідзе. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Граза - пагроза. "Трэба часом i накрычацъ, прыгразіць чалавеку, каб ён адумаўся" (тлум. інф.). Грахі спаць не даюць. Ялоўскі B.A., 1923 г.н., 1995. Зыбайлы Жытл. "Зрабіў прыкрасьць каму - ня мецъмеш супакаенъня" (тлум. інф.). Грашыма наеты не будзеш. Гарчакоў A.K., 1938 г.н., 2001. Бараны Ягл. "Калі німа чаго купіць у краме, mo грошы - паперкі" (тлум. інф.). a) Грошы ў рот не пакладзеш. Антонік У.М., 1936 г.н., 2004. Була Міл. Грош да гроша — будзе какоша. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Какоша — курыца; тут: багацце, заможнасць. Хто беражлівы, ашчадны, той багаты. Грошы ёсць — дзеўкі любяць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Грошы здароўя не дабавяць. Гардзейка A.M., 1915 г.н., 1995. Галік Міл. Грошы не муляюць. Бахур І.В., 1925 г.н., 1996. Боркі Падст. "Запас бяды ні чыніць, лішнія грошы ні шкодзяцъ" (тлум. інф.). Грошы як вада: сёння ёсць, a заўтра няма. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1997. Алынаніца Квас. Грэх ленавацца, a рабіць не грэх. Казімірчык T.P., 1949 г.н., 2005. Івацэвічы. Скажа так той, хто працуе ў прысвятак. Грэх у мех. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. "Заграшыў, яшчэ заграшыў, назьбіраў грахоў поўны мех, панёс i выкінуў грахі на сьмешнік, i забыўся на йіх" (тлум. інф
34 👁