Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Глядзі сябе, бо цябе ніхто не паглядзіць. Міхнюк B.B., 1968 г.н., 2008. Івацэвічы. Гнілое палена перажыве здаровае. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. "Хворы чалавек, ледзъве клевая, але трымаяцца за жыцъцё, а здаровы, дужы вазъме i ўпадзя, як дуп у буру" (тлум. інф.). Гнілым паленам плота не паданрэш. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. "Калі німа здароўя, то яго німа, а хворы чалавек ні да чаго ні годны" (тлум. інф.). Голад не цешча, з дому не вывезеш. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Голае косткі ніхто не любіць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. "Беднаго ніхто ні любіць, бо каля яго ні пажывісься. Навят родныя дзеці" (тлум. інф.). Гора красы не дадае. Баркоўская Г.Ф., 1924 г.н., 2005. Альба Квас. Гора плача, гора скача, гора песенькі пяе. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. "Гора ўсё заставіць рабіць" (тлум. інф.). Горка рэдзька - усе ядуць, замужам кепска — усе ідуць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Кажная дзеўчына хоча выйсьці замуш, бо прырода патрабуя, доля яе такая" (тлум. інф.). Горш няма, як з хама пан. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1990. Алынаніца Квас. Пра таго, хто не па заслугах, не па здольнасцях выбіваецца ў начал ьнікі. Госці — што ў горле косці. Пераходзька В.Р., 1973 г.н., 2014. Івацэвічы. "Як у хаці госьці, багата клопату. Гасъцям трэба шмат увагі" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
25 👁
 ◀  / 290  ▶