Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 27 Галоднай куме хлеб на ўме. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Што хвалюе i трывожыць, пра гэта чалавек i думав ўвесь час. Галоднай курыцы проса сніцца. Грынчык Н.І., 1944 г.н., 2008. Івацэвічы. Што каго турбуе, той пра тое i думав. Галоднаму i жук мяса. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. "Галодны не выбірая смакор" (тлум. інф.). Галоднаму хлеб сніцца. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1999. Скураты Квас. "Пра што думаяш, тоя й сьніцца" (тлум. інф.). Тара з тарою не зыдзецца, а чалавек з чалавекам зыдзецца. Собаль П.З., 1927 г.н., 2002. Квасевічы Квас. Пра непрадказальнасць людскіх лёсаў, сустрэч, спатканняў. Гарбатага магіла выправіць. Клютко Р.А., 1960 г.н., 2003. Аўсто Стайк. "Які нарадзіўся, такі ŭ памрэ" (тлум. інф.). Гаспадарку весці — не барадою (ганавіцамі) трэсці. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. Ганавіцы — нагавіцы. Гаспадаранне патрабуе, каб яму аддавалі ўсе сілы i здольнасці. а) Гаспадарку весці — не пасталы плесці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Пасталы — мяккі скураны абутак, які насілі даўней; часам так называлі лапці. Гаспадар на сваім агародзе раўня ваяводзе. Грудавы P.A., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Кажны на сваім надворку вялікі начальны" (тлум. інф.). Глухі не дачуе, то прыдумае. Максімчык В.У., 1933 г.н., 2005. Бялавічы Кос. "Чалавек, які недачувая, выпляця такоя, што дзіву даесься" (тлум. інф.). а) У глухога не прападзе: не дачуе, то прыкладзе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
25 👁
 ◀  / 290  ▶