Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Вялікая лыжка рот дзярэ. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Зайздросны чалавек хоча мець як мага болей, але праз гэта можна i здароўе страціць. Вясенні дзень год корміць. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Аснова дабрабыту земляроба закладваецца вясной. Гадзі ліху, абы было ціха. Кавальчук M.P., 1944 г.н., 1998. Аляксейкі Стайк. "Так гаворацъ жанчыны, у якіх ліхія мужыкі" (тлум. інф.). Гадка з'есці, шкада кінуць. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2002. Косава. "Чалавек звыкаяцца з рэчамі. Здаецца, ŭ непатрэбная ўжэ, а шкада выкінуць. А яшчэ так кажуцъ npa няўдалую жонку" (тлум. інф.). Гадуй дзеці - не будзе за кім сядзеці. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "Гадавацъ дзяцей - вечны клопат. Вырастуць дзеці - пойдуць унукі" (тлум. інф.). Гадуй дочкі, то будзеш хадзіць без сарочкі. Зубко М.Л., 1933 г.н., 2002. Бялавічы Кос. "Дочкам трэба даць багаты пасах" (тлум. інф.). Гадуй, маці, дзеці — будзеш бяду меці. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Вырастаюцъ дзеці — усё больш турбот: то пабіўся, то напіўся, то няўдало ажаніўся" (тлум. інф.). Галава вялікая, а розуму мала. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. а) Галава як цэбар, а розуму няма. Радзюк Л.М., 1959 г.н., 2002. Грыўда Міл. Галава гуза знойдзе (шукае). Зайка А.П., 1911 г.н., 1987. Заполле Кос. Пра свавольніка, неслуха. Галава сівая, а розуму няма. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра чалавека, які век пражыў, а розуму не прыдбаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці
28 👁
 ◀  / 290  ▶