Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ 25 Воўк не сабакі баіцца, a звягі яго. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра надакучлівасць прыдзірак, часам нясцерпных. Воўчая натура да лесу цягне. Гойшык І.І., 1923 г.н., 1996. Размеркі Стайк. Як чалавек ні хавае сваёй сутнасці, але з часам яна праявіцца. Вочы бачылі, што выбіралі, a цяпер плачце, хоць павылазьце. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Так адказвае жонка мужу на папрокі пра яе нядбайнасць. Вочы баяцца, a рукі зробяць. Шчурко M.A., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. "Як убачыш, колькі зрабіць трэба, то спалохаясъся, а возьмясься за працу — відзён яе канец" (тлум. інф.). Вочы не бачаць, то й душа не баліць. Бялевіч І.Дз., 1932 г.н., 2001. Сакоўцы Міл. Жывуць дзеці не на вачах у бацькоў, то, здаецца, усё добра ў іх. Вош i блыха не падымуць мяха. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Кожны мусіць ведаць пра свае магчымасці i здольнасці. Вучышся, то намучышся. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Вучоба — нялёгкая справа. Вырас да неба, а дурны болын, чым трэба. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра недалёкага, несур'ёзнага чалавека. Высока лятаеш — нізка сядзеш. Міхнюк А.В., 1965 г.н., 2002. Гошчава Стайк. Пра чалавека-ганарліўца, які займае высокую пасаду. а) Высока ўзляцеў, каб нізка не ўпаў. Прымак М.І., 1919 г.н., 2008. Івацэвічы. Вышэй за галаву (нос) не падскочыш. Баркоўская Г.Ф., 1924 г.н., 2005. Альба Квас. Трэба сувымяраць жаданні з сваімі здольнасцямі i магчымасцямі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурёзнага
20 👁
 ◀  / 290  ▶