ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ Век смачна есці не будзеш. Вясна А.А., 1901 г.н., 1981. Заполле Кос. Не заўсёды будзе шанцаваць у жыцці. Век чужым розумам не пражывеш, свой трэба мець. Дакучыц С.Р., 1929 г.н., 1996. Ятвезь Квас. Відаць па вачах, хто ходзіць па начах. Касавец Р.В., 1913 г.н., 1995. Азярцо Падст. "Злодзяя выдаюць пужлівыя вочы" (тлум. інф.). Відаць пана па халявах. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "I хваліцца, i нос дзярэ высоко, але пазнаяш чалавека па апратцы, які ён" (тлум. інф.). Відаць шкурка, але не пазнаеш, якая ў яго натурка. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Вонкавае аблічча чалавека вельмі падманлівае. Вока — яма, дна няма. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Пра сквапнага чалавека. Волас сівее — мужык дурэе. Лісок Н.В., 1929 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Съмяюцца с сталага мужчины, які заглядвая на чужих кабет" (тлум. інф.). Вольнаму — воля, а беднаму — рай. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. "Кажнаму свае на сьвеці" (тлум. інф.). а) Вольнаму — воля, а святому — рай. Зеляня М.М., 1944 г.н., 2001. Квасевічы Квас. Вось хамут твой i дуга, а я табе не слуга. Шарубейка І.М., 1934 г.н., 2003. Воля Жытл. Кажа работнік гаспадару, калі не выконваецца дамова. Воўка ногі кормяць. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Каб зрабіць нешта вартаснае, жыць у дастатку, то трэба пастарацца
38 👁