Як пугай па вадзе. Ціток В.І., 1918 г.н., 2003. Заполле Кос.
Сказаць абы-што, не падумаўшы.
Як родныя браты. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Г. зн. дружна, у згодзе.
Як рукамі адняло. Панко Т.Ф., 1906 г.н., 1995. Мілейкі Міл.
Пра боль, які згінуў, прапаў.
Як рукой падаць. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос.
Г. зн. блізка, побач.
Як рыба без вады. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл.
Як рыба ў вадзе. Міхнюк А.В., 1965 г.н., 2008. Гошчава Стайк.
Пра чалавека, які вольна пачувае сябе ў грамадзе.
Як рыжык здаровы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Рыжык – грыб. Ён крамяны, здаровы.
Як сам не свой ходзіць. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы Стайк.
"Бяда ў хаці – памёр зяць, то гаспадар як сам ні свой ходзіць" (з аповеду інф.).
Як стары. Жаліс Э.В., 1939 г.н., 2004. Няхачава Стайк.
Пра дзіця, якое разважае па-даросламу.
Як там быў. Прыступчык С.К., 1934 г.н., 2008. Падстарынь Падст.
Пра таго, хто ўсё ведае, усё бачыў.
Як таўкач. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
Пра чалавека маруднага, нерухлівага.
Як туман у вачах. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Міл.
"Ні бачу, як туман у вачах" (прыклад інф.).
77 👁