Як на мне ўсю ноч чэрці ваду вазілі. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
"Баліць усё цела як усё роўна на мне ўсю ноч чэрці ваду вазілі" (з аповеду інф.).
Як на раз укусіць. Шастала Ю.І., 1938 г.н., 2004. Косава.
Г. зн. вельмі мала.
Як на смех (зрабіў). Гоган А.Д., 1922 г.н., 2003. Заполле Кос.
Абы-як, абы з рук збыць.
Як на споведзі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос.
Шчыра, не тоячыся.
Як на сто коней сеў. Бакіевіч А.К., 1918 г.н., 2003. Косава.
"Як паставілі сына за брыгадзіра, то сусед як на сто коней сеў, не падходзь, гонар які" (з аповеду інф.).
Як неба парвалася. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос.
Надта моцны, навальны дождж. "Такі дошч як небо парваласё" (прыклад інф.).
Як недавараны. Зайка І.І., 1958 г.н., 1999. Заполле Кос.
"Няўдалы хлопяц у іх, цяшко яго разварушыць, як нідавараны" (з аповеду інф.).
Як не ў людзей. Шчурская Н.У., 1942 г.н., 1995. Альшаніца Квас.
"У цябе ўсё як не ў людзей" (прыклад інф.).
Як нырка ў сале. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2008. Размеркі Стайк.
"Жыве ў дачкі, а тая годзіць бацьку. Жыве ён як нырка ў салі, у дастатку" (з аповеду інф.).
Як па драбіне едзеш. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
"Дарога дрохкая, як па драбіні едзяш" (прыклад інф.).
Як пахаваў каго. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст.
"На сэрцы цяшка, як пахаваў каго" (прыклад інф.).
85 👁