Як у Бога за плячыма. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос.
Жыць пад абаронай, нічога не баючыся.
Як у душу плюнуў. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос.
Г. зн. сказаў нешта вельмі непрыемнае, крыўднае.
Як у лесе вырас. Мяцечка У.А., 1923 г.н., 2004. Мілейкі Міл.
Г. зн. маўклівы, дзікаваты.
Як у падушку б'юць. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2002. Заполле Кос.
Удары глухія, частыя.
Як у шчопці ўзяць. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2004. Скураты Квас.
Г. зн. мала.
Як цяляты язык аджавалі. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1984. Альшаніца Квас.
"Маўчыць, як яму цялята языка аджавалі" (прыклад інф.).
Як чэрці на яго селі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас.
"Чалавек перамяніўся, як чэрці на яго селі. Так кажуць пра таго, хто робіць шчо хоча" (тлум. інф.).
79 👁