ПАРАЎНАННІ Як на мне ўсю ноч чэрці ваду вазілі. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алыпаніца Квас. "Баліць усё цела як усё роуна на мне ўсю ноч чэрці ваду вазілі" (з аповеду інф.). Як на раз укусіць. Шастала Ю.І., 1938 г.н., 2004. Косава. Г. зн. вельмі мала. Як на смех (зрабіў). Гоган А.Д., 1922 г.н., 2003. Заполле Кос. Абы-як, абы з рук збыць. Як на споведзі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Шчыра, не тоячыся. Як на сто коней сеў. Бакіевіч А.К., 1918 г.н., 2003. Косава. "Як паставілі сына за брыгадзіра, то сусед як на сто коней сер, не падходзъ, гонар які" (з аповеду інф.). Як неба парвалася. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос. Надта моцны, навальны дождж. "Такі дошч як небо парваласё" (прыклад інф.). Як недавараны. Зайка І.І., 1958 г.н., 1999. Заполле Кос. "Нярдалы хлопяц у іх, цяшко яго разварушыць, як нідавараны" (з аповеду інф.). Як не ў людзей. Шчурская Н.У., 1942 г.н., 1995. Алыпаніца Квас. "У цябе рсё як не р людзей" (прыклад інф.). Як нырка ў сале. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2008. Размеркі Стайк. "Жыве у дачкі, а тая годзіць бацъку. Жыве ён як нырка у салі, у дастатку" (з аповеду інф.). Як па драбіне едзеш. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Дарога дрохкая, як па драбіні едзяш" (прыклад інф.). Як пахаваў каго. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст. "На сэрцы цяшка, як пахавар каго" (прыклад інф
9 👁