Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 285 Як пугай па вадзе. Ціток В.І., 1918 г.н., 2003. Заполле Кос. Сказаць абы-што, не падумаўшы. Як родныя браты. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Г. зн. дружна, у згодзе. Як рукамі адняло. Панко Т.Ф., 1906 г.н., 1995. Мілейкі Mi л. Пра боль, які згінуў, прапаў. Як рукой падаць. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос. Г. зн. блізка, побач. Як рыба без вады. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Mi л. Як рыба ў вадзе. Міхнюк А.В., 1965 г.н., 2008. Гошчава Стайк. Пра чалавека, які вольна пачувае сябе ў грамадзе. Як рыжык здаровы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Рыжык — грыб. Ён крамяны, здаровы. Як сам не свой ходзіць. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы Стайк. "Бяда ў хаці - памёр зяцъ, то гаспадар як сам ні свой ходзіць" (з аповеду інф.). Як стары. Жаліс Э.В., 1939 г.н., 2004. Няхачава Стайк. Пра дзіця, якое разважае па-даросламу. Як там быў. Прыступчык С.К., 1934 г.н., 2008. Падстарынь Падст. Пра таго, хто ўсё ведае, усё бачыў. Як таўкач. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Пра чалавека маруднага, нерухлівага. Як туман у вачах. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Mi л. "Hi бачу, як туман у вачах" (прыклад інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 290  ▶