ПАРАЎНАННІ 283 Пра тое, што дакучае, моцна перашкаджае. Як літы. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2004. Заполле Кос. Пра чалавека, яго постаць: каржакаваты, моцнага целаскладу. Як лялька за тры грошы. Верабей В.І., 1930 г.н., 1998. Аўсто Стайк. Жартоўнае параўнанне. "Такі харошы як лялька за тры грошы" (прыклад інф.). Як май змаяваў. Пропер А.А., 1950 г.н., 2005. Верашкі Квас. Пра тое, што прапала, знікла ў адзін момант, увачавідкі. Як макавае зерне. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2004. Размеркі Стайк. Пра нешта малое, дробнае. Як малаком аблітыя. Зайка А.П., 1911 г.н., 1982. Заполле Кос. "Вясна, еішні цьеітуць, як малаком аблітыя" (з аповеду інф.). Як мёдам намазана. ЛісокМ.І., 1932 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Ідзе ды йдзе да іх Мікалай, яму там як мёдам намазано" (з аповеду інф.). Як нажом па горле. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. "Сказаў ты мне гадасъцъ, мне гэто як нажом па горлі, але хай цябе ліхо, не хачу я цябе зачэпацъ" (з аповеду інф.). Як наліты. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Німа ў яго здароўя, як наліты. Кажуцъ, сэрца хеорае" (з аповеду інф.). Як на мне малацілі. Шыманчык В.В., 1933 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. "Усё цела баліць як у сё роўна на мне малацілі" (з аповеду інф.). а) Як на мне чэрці гарох малацілі. Лушчык B.I., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. "Баліць усё цела як на мне ўсю ноч чэрці гарох малацілі" (з аповеду інф
4 👁