Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Як з зубоў вырваў. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. "Хацела табе навіну расказацъ, а ты як з зубоў вырваў, сам гаворыш" (з аповеду інф.). Як з казла малака. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2012. Заполле Кос. "Зъ яго толку як с казла малака" (прыклад інф.). Як з крыжа зняты. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Mi л. Пра чалавека вельмі худога, змучанага. Як з ланцуга (прывязі) сарваўся. Верабей Н.С., 1930 г.н., 1998. Аляксейкі Стайк. "Сказалі, што палучку ў канторы даюцъ, то як з ланцуга сарваўся, гэдык хутко пабех" (з аповеду інф.). Як з таго свету вярнуўся. Гоган А.Д., 1922 г.н., 2003. Заполле Кос. "Хварэў мой сусед моцно, але дзякавацъ Богу выжыў, як с таго съвету вярнуўся" (з аповеду інф.). Як камень з душы спаў. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 1995. Заполле Кос. "Памірыўся с су седом, то як камень з душы спаў, адразу паляхчэло" (з аповеду інф.). Як камень на сэрцы. Шчурко Я.Р., 1928 г.н., 2006. Бялавічы Кос. "Накрычаў на дзіця, а яно душою не вінаватае, мне гэто як камень на сэрцы цяжаром лягло" (з аповеду інф.). Як камень на шыі. Лісок Л.І., 1951 г.н., 2004. Заполле Кос. "Паставілі пасьля вайны на пастой начальніка да нас, а ён як камень на шыі" (з аповеду інф.). Як карова языком злізала. Рабчэня А.У., 1967 г.н., 2011. Заполле Кос. Пра тое, што раптоўна знікла. "Усталі рано, а сънегу німа, як карова языком зьлізала" (з аповеду інф.). Як костка ў горле. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 290  ▶