Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 281 Як rapa з плеч спала. Майсейчык А.А., 1924 г.н., 1984. Гошчава Стайк. "Пасадзіў картоплі, то як гара сь плеч спала" (з аповеду інф.). Як гарох ад сцяны. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1996. Скураты Квас. Пра неслуха. "Ад яго атскоквая як гарох ат съцяны" (прыклад інф.). Як дзеравяная. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2008. Заполле Кос. Пра зашэрхлую частку цела. Як добры дурань. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. "Пляце рэзгіні, а я слухаю, вушы разьвесіўшы, веру яму, як добры дурань" (з аповеду інф.). Як другі раз на свет нарадзіўся. Стась І.В., 1912 г.н., 1995. Заполле Кос. "Кінуў, братко, курыць, то паверыш, як другі раз на съвет нарадзіўся" (з аповеду інф.). Як за пазухай жылі. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос. Г. зн. у цяпле, у доглядзе, у дастатку. Як запалку запаліць. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. "Хуткі да бітвы як запалка (м. р.) запаліць" (прыклад інф.). Як за рукі пабраліся. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Адно за адным паўміралі як за рукі пабраліся" (з аповеду інф.). а) Як за рукі пабраўшыся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Пайшлі на той съвет як за рукі пабраўшыся" (з аповеду інф.). Г. зн. памерлі хутка, адно за адным. Звычайна кажуць пра мужа i жонку. Як застыў. Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алыпаніца Квас. "Гэдак спалохаўся воўка, што мову адняло, стаю як застыў" (з аповеду інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 290  ▶