Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Язык доўгі як у змяі. Шыманчык В.В., 1933 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Язык ходзіць як сабачы хвост. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Язык як арэх. Шчурко М.Дз., 1941 г.н., 2014. Заполле Кос. "Калі натто спалохаясъся, то язык задзеравянея, станя непаваротлівы, цъвёрды як арэх" (тлум. інф.). Язык як брытва. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра вострага на слова чалавека. Язык як мянташка. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Mi л. Язык як памяло. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. Як агню баіцца. Бакіевіч А.К., 1918 г.н., 2004. Косава. Г. зн. моцна баіцца. Як агню ўхапіў. Ялоўскі У.С., 1930 г.н., 1995. Зыбайлы Жытл. Г. зн. вельмі хутка. Як адрэзала. Здзітавец А.М., 1912 г.н., 1976. Заполле Кос. Так кажуць, калі рэзка мяняюць свае погляды на іншага чалавека. "Здаецца, неблагі быў чалавек, але пачула, як мацяру абазваў, то як адрэзало мне, глядзецъ на яго ні хачу" (з аповеду інф.). Як бяльмо на воку. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра чалавека, які дакучае сваей прысутнасцю, назаляе ўсім. Як вецер. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Пра несур'ёзнага, легкадумнага чалавека. Як воўк на мясе. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1980. Заполле Кос. «Як воўк мяса мая много, то e i людзі, у каторых грошай много. Таму кажуць: "Людзі на граьиах як воўк на мясі"» (тлум. інф.). Як rapa. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. "Карову здуло, як гара. Трэба па вецірынара ісьці" (з аповеду інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

несурёзнага
4 👁
 ◀  / 290  ▶