Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 279 Швэндаецца як непрытомны. Собаль K.C., 1912 г.н., 1975. Бялавічы Кос. Швэн дацц а — хадзіць, валачыцца. Шкада як леташняга снегу. Ялоўская А.І., 1926 г.н., 1997. Зыбайлы Жытл. Шкодлівы як кот. Зайка А. Ф., 1948 г.н., 2002. Заполле Кос. Шмыганула як мыш. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2002. Заполле Кос. Шукае як ветру ў полі. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1999. Бялавічы Кос. "Сам ні ведае, што яму трэба, што ён шукая" (тлум. інф.). Шукае як сляпы ў торбе. Саўчук M.P., 1922 г.н., 1997. Жытлін Жытл. Шукай як хлеба. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2010. Заполле Кос. "Так раяць старэйшыя маладым, калі тыя пакідаюць родную хату ў пошуках долі" (тлум. інф.). Шустры як венік. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос. Шчабеча як сарока. Фядосік М.К., 1928 г.н., 2000. Гошчава Стайк. Шыхуюцца як да вяселля. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Шыхавацца — рыхтавацца. Тут: прыбіраюць, чысцяць, усё прыводзяць у парадак. Шыя доўгая як у бусла. Зайка С.М., 1947 г.н., 2009. Косава. Ягады зялёныя што мурава. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2000. Алыпаніца Квас. Ягад як калу. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Кал — гразь. Тут: многа, шмат. Ягад як хмелю. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Так кажуць, калі ягады ядраныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 290  ▶