Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 277 Цячэ як рэшата. Рабчэня H.M., 1974 г.н., 2009. Заполле Кос. Чалавек прапаў як муха. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Чорны рот як у злоснага сабакі. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. "Кажуцъ, хто натто ліхі, то у яго рот чорны" (тлум. інф.). Чорны як галавешка. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2004. Бялавічы Кос. Чорны як галка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Чорны як зямля. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 1994. Размеркі Стайк. Чорны як папова мурза. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос. "Так кажуцъ пра смугляваго чалавека, прыпамінаючы сабаку ў папа" (тлум. інф.). Чорны як саган. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Саган — чыгун. Чорны як сажа. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2001. Грыўда Mi л. Чорны як смалены воўк. Трында Л.М., 1934 г.н., 2009. Заполле Кос. Чорны як смоль. Бабей Р.Д., 1911 г.н., 1995. Ёдчыкі Квас. Смоль — тое, што абгарэла. Чорны як хмара. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Чорны як цыган. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Чуў як праз сон. Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Гэто значыцъ ці чур, ці прыдалося" (тлум. інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 290  ▶