Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Цела белае бы смятана. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алыпаніца Квас. Цесна як у труне. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2002. Заполле Кос. Цёпла як на печы. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Ціха як у вусе. Дакучыц C.P., 1929 г.н., 1996. Ятвезь Квас. Цыбуля як лаза. Кукса М.П., 1928 г.н., 2001. Куляшы Міл. "Калі цыбуля кусьцістая, nep'e вялікае, кажуцъ, цыбуля як лаза" (тлум. інф.). Цягаецца як Лейзарава карова. Шчурко Кацярына, 1903 г.н., 1980. Заполле Кос. "Ходзіць ён, швэндаяцца ад хаты да хаты, як Лейзарава карова — ад аднаго чужого сташка да другого" (з аповеду інф.). Цягнецца як ануча. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Цягнецца як гануча — гэто калі чалавек ледзъве йдзе, атстау ад усіх" (тлум. інф.). Цягне як вол. Крыштопік В.Л., 1965 г.н., 2004. Зялёны Бор Стайк. Пра вельмі працавітага чалавека. Цягнуць як вала на страху. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. Кажуць так, калі змушаюць да бесталковай, непатрэбнай працы. Цягнуць як казіну смерць. Невяроўскі А.Г., 1922 г.н., 1995. Юкевічы Стайк. Пра работу, якую ніяк не насмеляцца пачаць, адкладваюць на потым. Цяжкі як гліна. Шумовіч А.В., 1924 г.н., 1997. Хрышчонавічы Квас. Цяжкі як падняць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

nepe
6 👁
 ◀  / 290  ▶