ПАРАЎНАННІ 273 Хаў ка ць — хапаць паветра i выдыхаць раскрытым ротам. Тут: цяжка дыхае. Хітры як ліс (як чорт). Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл. Ліс ды чорт у народнай міфалогіі вызначаюцца хітрасцю. Хлопцаў будзе мець як рукавіц. Лушчык B. І., 1930 г.н., 2000. Алыыаніца Квас. Г. зн. шмат. Хлопчык як пачынак. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Тоўсценькі, пульхненькі. Пачынак — болыпае верацяно, на якое навіваюць прадзіва з некалькіх верацён. Хмуры як восеньскі дзень. Станкевіч B.B., 1933 г.н., 1991. Заполле Кос. Хмуры як чорная ноч. Рамашка У.І., 1931 г.н., 1995. Галынка Міл. Ходзіць бы качка. Бурвін K.A., 1937 г.н., 1996. Бялавічы Кос. Г. зн. перавальваючыся з нагі на нагу. Ходзіць бы на павадку. Шчурко Л.І., 1949 г.н., 2012. Заполле Кос. Пра чалавека, які знаходзіцца ў залежнасці ад іншых. Гэта замінае яму дзейнічаць свабодна. Ходзіць па пятах бы сабака. Воўна Н.П., 1935 г.н., 1983. Заполле Кос. Ходзіць як бугай. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Г. зн. дэманструючы, які ён здаровы, дужы. Ходзіць як бусел. Самсонік Н.І., 1935 г.н., 1983. Заполле Кос. Ходзіць як ганучнік які. Анішчык B.A., 1935 г.н., 1995. Була Міл. Ганучнік — анучнік. Тут: у старым, лапленым адзенні
7 👁