Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Ходзіць як душа без цела. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Як бяспамятны, сонны. Ходзіць як жабрак. Касавец Р.В., 1913 г.н., 1995. Азярцо Падст. Г. зн. бедна апрануты. Ходзіць як курыца з яйцом. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. асцярожна ступаючы. Ходзіць як непрытомны. Шарубейка І.М., 1934 г.н., 2003. Воля Жытл. Ходзіць як пава. Верабей Д.І., 1933 г.н., 2001. Быч Стайк. Г. зн. паважна. Ходзіць як пад зямлёю. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2003. Размеркі Стайк. Пра чалавека, у якога здарылася бяда. Ходзіць як сам не свой. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы Стайк. "Бяда ў хаці — памёр зяцъ, то гаспадар як сам ні свой ходзіць" (з аповеду інф.). Ходзіць як сонная муха. Высоцкая Н.А., 1914 г.н., 1995. Юкевічы Стайк. Ходзіць як спутаны. Шчурко М.З., 1907 г.н., 1974. Заполле Кос. Ходзіць як цень. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. "Бяда ў чалавека, высах на трэску, ходзіць як ценъ" (з аповеду інф.). Ходзіць як чорная хмара. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Пра злоснага чалавека, які ўсім не задаволены. Ходзяць як Мірон з Чычырындаю. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 290  ▶