ПАРАЎНАННІ Учапіўся як клешч. Бялевіч М.І., 1922 г.н., 2001. Косава. Учапіўся як рак кляшнёю. Харэвін K.K., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Халодны як жаба. Вайцяшук M.T., 1916 г.н., 1995. Beрашкі Квас. Халодны як лёд. Лушчык В.І. 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Харошая як кветка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Хата згарэла як запалак. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. Г. зн. хутка. Хата як ва ўдавы. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. Г. зн. недагледжаная, не бачна мужчынскай рукі. Хата як Вільня. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. вялікая, прыгожая. Хата як казарма. Гоган І.Я., 1931 г.н., 2002. Заполле Кос. Г. зн. прасторная. Хата як лялька (як цацка). Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. Г. зн. прыгожая, пафарбаваная. Хата як стадола. Сірыдзіна Н.Ф., 1945 г.н., 2010. Бусяж Міл. Стадола — вялікі хлеў, канюшня наогул. Тут: вялікае, няўтульнае памяшканне, жыллё. Хата як шклянка. Шыманчык В.В., 1933 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Акуратна збудаваная, ладная, высокая. Хаўкае як рыба без вады. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1998. Даргужы Міл
5 👁