ПАРАЎНАННІ 271 Унадзілася як свіння ў агарод. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Унадзіўся як заяц у капусту. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Упарты як вол. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Упарты як дым. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос. "Дым, куды захоча, туды верня. Гэдык упарты чалавек: што задумоў, што прышло ў голаў, moe ŭ зробіць, ніхто яму ні ўказ" (тлум. інф.). Упаў як сноп. Зайка C.M., 1947 г.н., 2012. Косава. Пра чалавека, які вельмі стаміўся, знямогся. У садочку як у вяночку. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1995. Скураты Квас. Г. зн. прыгожа. Усё знае як стары. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1907. Заполле Кос. Ускочыў як вады ўхапіўшы. Ціток К.С., 1963 г.н., 2011. Заполле Кос. Г. зн. зайшоў на хвілінку. Ухапіў як воўк авечку. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. нечакана, знянацку. У хаце як у лядоўні. Шчурко М.А., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Г. зн. вельмі халодна. У хаце як у хляве. Воўна Г.П., 1910 г.н., 1984. Заполле Кос. Г. зн. брудна, не прыбрана. Уцякае як ад агню. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Уцякае як чорт ад крыжа. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. "Нячыстая сіла баіцца крыжа, малітвы й жагнанъня" (тлум. інф
5 👁