Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Трымаюць як у клетцы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Г. зн. пазбаўлены свабоды, права на думку. Тупы як бот. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Тыцкаецца як сляпая курыца. Сірыдзіна Н.Ф., 1945 г.н., 2012. Бусяж Міл. Уваліць як каню. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 2003. Скураты Квас. Г. зн. моцна набіць. У галаве шуміць, як вецер дзьме. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2004. Размеркі Стайк. Углядаецца як сляпы ў торбу. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Г. зн. пільна прыглядаецца. Уз'еўся бы сабака. Шчурко М.А., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Пра таго, хто прыдзіраецца, чапляецца да іншага беспадстаўна. Узяло як багатага за печані. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Бедняку печане ні баляцъ, бо ён есъцъ поснае, а багаты ўсё на мясо налягае, на скаромнае. Яны яму й баляцъ" (тлум. інф.). Уквэцаўся як свіння. Грынчык H.I., 1944 г.н., 2008. Івацэвічы. Улез як жук у гной. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Трапіў у непрыемнае становішча. У лесе як у старой хаце. Шчурко Т.І., 1940 г.н., 2008. Заполле Кос. "Hi нагрэясъся, але зацішно" (тлум. інф.). Уляцеў як вецер (як віхор). Карловіч І.П., 1914 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Г. зн. імкліва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

узеўся
4 👁
 ◀  / 290  ▶