Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 269 Твая хвароба як маё здароўе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Так кажа хваравіты чалавек таму, хто вельмі скардзіцца на сваё здароўе. Тлусты як барсук. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Тонкі як лісток. Гойшык І.І., 1923 г.н., 1996. Размеркі Стайк. Тонкі як тычка. Шчурко M.A., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Тоўстая як печ. Харэвін K.K., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Тоўсты як бочка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Тоўсты як калодка. Харэвін K.K., 1925 г.н., 2005. Грыўда Міл. Тоўсты як матушка. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Матушка — пападдзя. "Матушцы людзі нясуцъ у сё смачнае, яна есъцъ i таусъцея" (тлум. інф.). Трава густая як шчотка. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Трапечацца як птушачка. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Трасецца як у трасцы. Шыманчык У.А., 1917 г.н., 1984. Бялавічы Кос. Трасца — ліхаманка, малярыя. Трымаецца як сляпы за торбу. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2008. Заполле Кос. Г. зн. модна трымаецца за нешта. Трымацца як вош кажуха. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. "Трымайся работы як вош кажуха. Вош кажуха ні пакіня, бо цяпло, гэдак i ты: трымайся работы, лепшае ні знойдзяш" (прыклад інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 290  ▶