Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Сядзіць як труцень. Жаліс Э.В., 1939 г.н., 2004. Няхачава Стайк. "Усе па работах разышліся, a ён сядзіць як труцень адзін у хаце, гультаіна гэты" (прыклад інф.). Сядзіць як ціхае лета. Верабей Д.І., 1933 г.н., 2001. Быч Стайк. Г. зн. не прыносячы нікому турбот. Сядзіць як цытра. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. Цытра — нахабная, ліхая жанчына. Сядзяць як пасварыўшыся. Гоган А.Д., 1922 г.н., 2004. Заполле Кос. Г. зн. моўчкі. Сядзяць як сонныя мухі. Шчурко M.A., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Так брэша як лён чэша. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Г. зн. складна маніць. Такое жыта як мая доля. Санчыкоўская С.Р., 1923 г.н., 1997. Ёлкі Ягл. Г. зн. слабое, благое. Танцуе як карова на лёдзе. Ціток І.І., 1951 г.н., 1999. Заполле Кос. Г. зн. няўклюдна, нязграбна. Таргуецца як цыган. Жук Дз.А., 1919 г.н., 1995. Жамайдзякі Міл. Пра таго, хто настойліва дамагаецца зніжэння кошту тавару. Твар як печаны яблык. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Г. зн. вельмі маршчыністы. Тваё зараз" як польскае пачэкай". Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. Аднолькава доўга трэба чакаць, пакуль просьба будзе выканана
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 290  ▶