Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 267 Сядзіць моўчкі як тхор у нары. Гоган І.Я., 1931 г.н., 2004. Заполле Кос. Сядзіць, рукі склаўшы, як святы. Апуневіч У.С., 1923 г.н., 1999. Бялавічы Кос. Сядзіць ціха як мыш. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос. Сядзіць як ведзьма. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос. Г. зн. злосная, надзьмутая, незадаволеная. Сядзіць як вош на грэбені. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Яг л. Г. зн. навідавоку. Сядзіць як квактуха на яйках. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Г. зн. нерухома. Сядзіць як костка ў горле. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2003. Размеркі Стайк. Пра таго, ад каго цяжка пазбавіцца, хто надакучыў. Сядзіць як міністр. Пархута Г.У., 1925 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. Так смяюцца з ганарлівага, важнага чалавека. Сядзіць як мокрая курыца. Шыманчык С.М., 1967 г.н., 2005. Бялавічы Кос. Кажуць пра таго, хто збедніўся, утуліў галаву ў плечы. Сядзіць як мыш пад венікам. Касавец В.Р., 1921 г.н., 1995. Азярцо Падст. Г. зн. ціха, незаўважна. Сядзіць як на вяселлі. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Г. зн. не думае брацца ні за якую работу. Сядзіць як на карове сядло. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Пра адзенне, якое не пасуе чалавеку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 290  ▶