Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Сукенка як карова пажавала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас. Г. зн. пакамечаная. Суп як памыі. Здзітавец A.M., 1912 г.н., 1982. Заполле Кос. Г. зн. нясмачны. Сухі як порах. Максімчык В.У., 1933 г.н., 1998. Бялавічы Кос. Сухі як трэска. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 1995. Руда Падст. Счарнеў як галавешка (як цёмная ноч). Лушчык А.І., 1953 г.н., 1998. Алыпаніца Квас. "Так кажуцъ npa чалавека, у якого вялікае гора" (тлум. інф.). Счарнеў як цёмная ноч. Лушчык А.І., 1953 г.н., 1998. Алынаніца Квас. Toe самае. Сшурпіўся як мокрая курыца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Сшурпі цца — натапырыцца. Тут: скурчыўся ад холаду. Сыкае як змяя. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос. Сыны як дубы. Снітка Г.В., 1925 г.н., 2001. Любішчыцы Люб. Г. зн. здаровыя, дужыя. Сыпле снег як з мяха. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Кажуць, як ідзе густы снег. Сыплецца як парахня. Кікун У.Ф., 1933 г.н., 2001. Мілейкі Mi л. Пра тое, што ад доўгага захоўвання збуцвела, спарахнела, сатлела. Сыты як мянёк. Вясна У.Л., 1942 г.н., 2002. Заполле Кос. Мянёк — мянтуз {Lota lota). Тут: тоўсты, гладкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 290  ▶