Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 265 Стаіць як кадаўб. Шчурко M.A., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Г. зн. трывала, моцна. Кадаўб — пасудзіна, выдзеўбаная з калоды. Стаіць як пень. Ганчарэня Л.А., 1947 г.н., 2002. Заполле Кос. Г. зн. на адным месцы, не варушачыся, замінаючы іншым. Стаіць як растаропша. Пархута Г.У., 1925 г.н., 2008. Жамайдзякі Міл. Растаропша - неахайна апранутая жанчына. Стаіць як свечачка. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 1999. Заполле Кос. "Стаіць як съвечачка. Так кажуцъ у нас пра дзярчынку, маладзенъкую, стройную" (тлум. інф.). Стаіць якукопаны. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Г.зн.здранцвелы. Стаіць як чорт над добраю душой. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. "Ці лён трэплям, ці картоплі капаям, ці яшчэ шчо робім, ад нашаго брыгадзіра нідзе не схаваясься, гатоў зьесьці цябе, стаіць цэлы дзень як чорт над добраю душою" (з аповеду інф.). Старанная бы пчолка. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Старое як малое. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос. "Старое й малое аднолькавыя: любяць усё смачнае" (тлум. інф.). Стары як корч. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Стары як порхаўка. Шчурко М.А., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. "Стары ужэ як порхаука, парахня зъ яго сыпляцца" (з аповеду інф.). Стары як свет. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Страха як рэшата. Бародка В.П., 1949 г.н., 2003. Заполле Кос. Г. зн. уся свіціцца, дзіравая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 290  ▶