ПАРАЎНАННІ Сівы як лунь. Міраноўскі У.П., 1927 г.н., 1997. Хадакі Жытл. Сказаў як абухам па галаве даў. Шыманчык B.B., 1933 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Паведаміў нешта дужа непрыемнае. Сказаў як звязаў. БукштаВ.К., 1938 г.н., 2001. Сенькавічы Падст. Г. зн. вельмі складна. Сказаў як нажом адрэзаў. Івановіч Г.К., 1919 г.н., 2001. Халап'я Падст. Г. зн. заявіў катэгарычным тонам. Сказаў як пугаю па вадзе ляснуў. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас. Г. зн. не падумаўшы. Сказаў як сякерай адсек. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Катэгарычна, як пра канчаткова вырашанае. Скача як змяя. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Г. зн. лезе ў вочы, назаляе. Скача як казёл. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 2005. Скураты Квас. Пра таго, хто чапляецца да каго-небудзь, дакучае каму-небудзь. Скача як певень. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра таго, хто турбуе, дакучае, назаляе. Склаў рукі як святы. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра таго, хто доўгі час сядзіць нерухома. Скрывіўся як серада на пятніцу. Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алыыаніца Квас. "Серада i пятніца — посныя дні, але ў пятніцу пост стражэйшы" (тлум. інф
Дадатковыя словы
халапя
10 👁