ПАРАЎНАННІ 263 Скрыпіць як воз намазаны. Міскевіч М.М., 1913 г.н., 1995. Харошча Міл. Пра бурклю, нэндзу. Слёзы як боб (як гарох). Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Слёзы як у бабра. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос. Слізкі як масляк. Дылюк С.В., 1926 г.н., 2001. Стайкі Стайк. Слізкі як уюн. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Той, хто дужа запабягае перад начальствам; прыстасаванец. Служыць як верны сабака. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размерю Стайк. Смаку як у вараным раку. Гойшык І.І., 1923 г.н., 1996. Размерю Стайк. Смачна, але мала. Смярдзіць як падла. Бялевіч А.Ц., 1909 г.н., 1996. Рацкевічы Міл. Смярдзіць як тхор. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 1999. Скураты Квас. Снег як каша. Шашук Ф.С., 1922 г.н., 2001. Руда Падст. Снег як пасталы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Тут у пераносным значэнні — камякамі. "Снег падае як пасталы" (прыклад інф.). Сонны як сава. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Сон як у руку даў. Зайка Н.П., 1944 г.н., 2009. Заполле Кос. Тое, што снілася, збылося, здзейснілася. Спадніца як папоня. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Альшаніца Квас. Папоня — доўгая накідка на кажух. Тут: доўгая, да пят
8 👁