ПАРАЎНАННІ 261 Рукі як коцаўбы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. Пра неспрактыкаванага чалавека, няўмеку. Кацаўба — таўкач. Рукі як кочаргі. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Пра нязграбнага, няўмелага ў працы чалавека. Ручкі як перавязаныя. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра дзіцячыя тоўсценькія пульхныя ручкі. Рыжы як сабака. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Сагнуўся як свіны татка. Лісок Ё.І., 1936 г.н., 1985. Алыпаніца Квас. "Сьвінымі таткамі называлі хлопчыкаў-падлеткаў, якія пасьвілі сьвіней. I спаць хочацца, i непагаць, a ім трэба пільнаваць статок. Утуліць галаву ў плечы, згорбіцца, загнецца, але трывая" (тлум. інф.). З аг н уц ц а — тут: сагнуцца. Салёнае, што ляк. Гардзейка A.M., 1915 г.н., 1995. Галік Міл. Ляк — лёк. Салодкі як сон. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Сапе як кавальскі мех. Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл. Сарваўся як сабака з ланцуга. Макарчэня M.A., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. "Слова яму ўпоперак ні скажи, пабех, як сабака з ланцуга сарваўся" (з аповеду інф.). Сварацца як звядзёныя. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. "Свае, родныя, а сварацца як зъвядзёныя, як іх сілаю разом жыцъ застаўляюць" (з аповеду інф.). Сівы як голуб. Кухценя П.М., 1923 г.н., 1995. Сенькавічы Падст
15 👁