Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ Робіць як мокрае гарыць. Максімчык В.У., 1933 г.н., 1999. Бялавічы Кос. Г. зн. над та марудна. Робіць як назаўтра. Мінчук П.І., 1918 г.н., 2005. Стайкі Стайк. "Наняла суседа дрова пакалоцъ, a ён робіць як назаўтры. Добры работнік за дзень гэту горбу пакалоў бы, а ён за тры дні ці адужая" (з аповеду інф.). Робіць як на смех. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас. "Вачам баліць глядзецъ на яго работу: плота загарадзіў абы-як — i няроўно, i куры будуцъ лесьці ў агарот. Зрабіў як на съмех" (з аповеду інф.). Робіць як сабе. Анішчык В.А., 1935 г.н., 1995. Була Міл. Г. зн. дбайна, старанна. Робіць як у наймах. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1982. Заполле Кос. Г. зн. абы дзень да вечара. Рукі дрыжаць як у злодзея. Куратнік І.С., 1915 г.н., 1997. Гічыцы Ягл. Рукі што лёд. Гоган У.У., 1968 г.н., 1983. Заполле Кос. Кажуць, калі дужа змерзлі рукі. а) Рукі як ледзяныя. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. Рукі як граблі. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. неспрактыкаваныя, не звыклыя да працы. "Села за варштат, а нічого ні выходзіць - рукі як граблі" (з аповеду інф.). Рукі як капачкі. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Пра няўмеку. Капачка - рыдлёвачка. Рукі як карчы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Г. зн. нязграбныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 290  ▶