Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 259 Расставіў пер'е як індык. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Так кажуць на фанабэрыстага, ганарлівага хлопца. Растапырылася як мокрая курыца. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 1999. Скураты Квас. Мокрая курыца выглядае вельмі несамавіта. Так кажуць пра нязграбнага чалавека. Растаў як снег. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. a) Растаў як туман. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Растуць як грыбы пасля дажджу. Казімірчык Т.Р., 1949 г.н., 2011. Івацэвічы. Звычайна кажуць, згадваючы дзяцей. Гэта яны растуць як грыбы пасля дажджу, хутка, незаўважна. Расхадзілася як цеста ў дзяжы. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра жанчыну, калі яна разгневаецца. Расце як крапіва каля плоту. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размерю Стайк. Пра дзіця, выхаваннем якога ніхто не займаецца. Расце як на дражджах. Мікалайчык Л.А., 1930 г.н., 2004. Боркі Падст. Г. зн. хутка, прыкметна. а) Расце як пампушка на дражджах. Шчурко Т.І., 1940 г.н., 2008. Заполле Кос. "Дзіцятка расъце як пампушка на дражджах" (прыклад інф.). Расце як на лес гледзячы. Ярома Е.А., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. "«Яго унук гэдакі высокі, расъце як на лес гледзячы" (з аповеду інф.). Рве як сабака. Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос. Пра шалёны вецер. Робіць як дурны. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Так часам кажуць пра чалавека працавітага, які не шкадуе сябе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пере
7 👁
 ◀  / 290  ▶