ПАРАЎНАННІ Разышліся як сцежкі ў лесе. Ціток B.P., 1955 г.н., 2010. Косава. "Разышліся іхная дачка зь зяцем як сьцешкі ў лесе, a цяпер шкадуюць. Маладыя былі, дурныя, пасыгяшаліся" (з аповеду інф.). Разявіла горла як варона. Харэвін K.K., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Пра сварлівую, крыклівую жанчыну. Расказаў як папу на споведзі. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Г. зн. ва ўсім прызнаўся, не захаваў таямніцы. Раскіс як масляк. Носава В.У., 1949 г.н., 2010. Жамайдзякі Міл. Пра старога чалавека, ужо нядужага, тоўстага. a) Раскіс як стары грыб. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Распусціла косы як русалка. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Распухла (нага, рука) як калода. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл. Рассеўся як пан. Снітка Г.В., 1925 г.н., 2001. Любішчыцы Люб. Г. зн. заняў шмат месца. Рассеўся як у гасцях. Міскевіч М.М., 1913 г.н., 1995. Харошча Міл. "Усе люткі клеплюць косы, а ты чаго расъсеуся як у гасъцях? У цябе што, каровы німа?!" (з аповеду інф.). Расспявалася як курыца на сваю галаву. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. Паводле народнай прыкметы, калі курыца заспявае, чакай бяды ў хаце, таму ёй адразу адсякаюць галаву. Тут: папярэджанне чалавеку, які праз меру весяліцца. а) Спявае як курыца на згібель (на сваю галаву). Зайка Н.П., 1944 г.н., 2008. Заполле Кос
5 👁