ПАРАЎНАННІ 255 Працавіты як мурашка. Івановіч Г.К., 1919 г.н., 2001. Халап'я Падет. Працавіты як пчала. Дылюк Г.В., 1959 г.н., 2012. Івацэвічы. Працаваў як чорны вол. Андрыяшка А.В., 1933 г.н., 2010. Размерю. Стайк. Г. зн. многа i цяжка. Просты як струна. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. а) Роўны як струна. Уласавец Н.Я., 1936 г.н., 2008. Уласаўцы Жытл. Прыбралася як пад вянец. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра таго, хто прыгожа, па-святочнаму апрануўся. Прыбралася як на вяселле. Макарэвіч Т.І., 1935 г.н., 2001. Галенчыцы Ягл. Тое самае. Прыбралася як пані. Мікалайчык Л.А., 1930 г.н., 2004. Боркі Падет. Тое самае. Прывык як дзіця да матчынай цыцкі. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Так звычайна кажуць пра таго, хто шмат курыць. Прывязаўся як смала. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. а) Прыліп як смала. Палонскі І.А., 1932 г.н., 2001. Панкі Люб. б) Прычапіўся як смала. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра напорыстага, дакучлівага чалавека. Прыгожая як кветка. Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 2003. Заполле Кос. Прыгожы як анёлак. Голуб В.І., 1930 г.н., 2003. Скураты Квас
Дадатковыя словы
халапя
7 👁