ПАРАЎНАННІ Плодная як свіння. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Пра жанчыну, якая штогод нараджае дзяцей. Пнецца як жаба на купіну. Грынчык Н.І., 1944 г.н., 2008. Івацэвічы. Пра чалавека, які што моцы імкнецца да чагосьці. Поўны як вока. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Вады вядро набрала поунае як вока, па берагі"; "Ягад назьбірала кош поўны як вока, зъ вярхом" (прыклады інф.). Прагнаў з хаты як сабаку. Ткачук Я.В., 1915 г.н., 1996. Міхнавічы Стайк. Пражыла як на свінні праехала. Зайка Е.Я., 1903 г.н., 1985. Заполле Кос. Паскардзіцца жанчына, якой не шанцавала ў жыцці. Прападзеш як кураня ў крапіве (у зеллі). Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Сядзі дома, ні едзъ на тыя заробкі, бо прападзеш як кураня ў зелълі" (прыклад інф.). Прападзеш як сабака. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Прападзе як сліна. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. Прапала як рудая мыш. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Прапаў як камень у вадзе. Жаліс Э.В., 1939 г.н., 2002. Няхачава Стайк. Прапаў як карова языком злізала. Коцік I.M., 1933 г.н., 2004. Падстарынь Падст. Прапаў як пад зямлю праваліўся. Бакіевіч А.К., 1918 г.н., 1997. Косава. Прапаў як у вір з галавою. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁