ПАРАЎНАННІ Прыгрэўся як кот на сонцы. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Прыйшла як агню ўхапіла. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. вельмі мала пабыла. Прыляпіў як гарбатага да сцяны. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1980. Заполле Кос. "Але ш ты, чалавеча, i прыбіў дошкі ў сьвінінцы — абы-як, абы з рук, як гарбатаго да сьцяны прыляпіў" (з аповеду інф.). Прынёс вады як пазычыў. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Г. зн. мала. Прычапіўся як вош да кажуха. Зайка A.M., 1945 г.н., 2013. Заполле Кос. Пра неадчэпнага, дакучлівага чалавека. Прычапіўся як кароста. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Тое самае. Прычапіўся як клешч (як п'яўка). Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Тое самае. Прычапіўся як слата. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос. Тое самае. Пыхнуў як порах. Івановіч Г.К., 1919 г.н., 2001. Халап'я Падст. Пра запальчывага чалавека. П'яны як дурны. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. Рабая як зязюля. Макарчэня М.А., 1945 г.н., 2003. Заполле Кос. 3 рабаціннем на твары
Дадатковыя словы
пяны, пяўка, халапя
7 👁