Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПАРАЎНАННІ 251 Пайшоў на дно як камень. Пархута Р.С., 1931 г.н., 1995. Куляшы Міл. Пайшоў як сабака пабіты. Шыманчык В.В., 1933 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Г. зн. выкрыты ў дрэнным учынку. Пакаціўся як качалка. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Качалкі — прыстасова для разгладжвання тканіны, бялізны ды інш. Тут: хутка пакаціўся. Пакаціўся як клубок. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Палажыла як мастом. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2000. Алынаніца Квас. "Захварэлі ўсёй сям'ёй" (тлум. інф.). Памог як заяц кабыле. Шыманчык А.П., 1941 г.н., 2002. Скураты Квас. Г. зн. ніяк не дапамог. Панадзіўся як свіння ў агарод. Дакучыц С.Р., 1929 г.н., 1996. Ятвезь Квас. Пра бессаромнага чалавека, які прывык карыстацца крадзеным. Пануры як сыч. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Пра панурага, непрыветнага чалавека. Папала як сляпой курыцы зерне. Зайка Н.П., 1944 г.н., 1986. Заполе Кос. Г. зн. выпадкова пашанцавала ў нечым. Парасяты як пачынкі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. тлустыя, адкормленыя. Пачынак — прадзіва, наматанае на верацяно або знятае з верацяна. Парыць як у гаршку (у катле). Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Пра гарачае, душнае надвор'е
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе, сямёй
6 👁
 ◀  / 290  ▶