ПАРАЎНАННІ Пабег як падмяцёны. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2009. Размерю Стайк. "Даўней кожну суботу дзяўчата мялі надворкі i гуліцу. А кавалеры жартавалі, заміналі рабіць. То дзеўчына праганяла, адганяла веніком. Ён уцякаў. Такі быў жарт, такая была гулъня маладых. Гэто аттулъ пайшло: пабех як падмяцёны. Гэто значыць хутка, імкліва" (тлум. інф.). Паглядвае як кот на мыш. Ляховіч П.У., 1934 г.н., 1995. Гладышы Міл. Г. зн. прагна. Пагуляў як Парася ў Сцяпана на печы. Шчурко Л.І., 1949 г.н., 2008. Куляшы Міл. Г. зн. пагуляў няўдала, з прыгодамі. «Адзінокая Параска жыла ў благой хаці. І летом, i зімой босая. Але кажух мела. Усё на вечаркі да людзей хадзіла. Калі пыталіся, куды йдзе, ахвотна адказвала: "Іду пагуляцъ". Хоцъ yce ведалі, што ішла пагрэцца. Прыходзіла i адразу лезла на печ. Ці ўчадзела, ці заблудзілася, але аднаго разу ўпала сь печы ды проста ў цэбер c тоўчанай булъбай. Восъ пасъля гэтага i сталі гаварыць: (іПагуляў (пагуляла) як Парася ў Съцяпана на печы"» (з аповеду інф.). Падорыквае як бычок. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2006. Бялавічы Кос. Так звычайна кажуць пра вясёлае, гарэзлівае дзіця. Падлога ў хаце як жаўток. Шарубейка І.М., 1934 г.н., 2003. Воля Жытл. Г. зн. добра вымытая. Паднябенне ў роце чорнае як у сабакі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Кажуць, у ліхого чалавека паднябенъне чорнае" (тлум. інф.). Падскочыў як уджалены. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Mi л. Падушкі як горы ляжаць. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2008. Размерю Стайк. 'Даўней мацяркі рыхтавалі дочкам падушкі ў пасах, вялікія, пуховыя. Ляжалі як горы на лошках" (тлум. інф
Дадатковыя словы
падбрыквае
4 👁