ПАРАЎНАННІ Пасварыцца што запалку запаліць. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Г. зн. хутка, у адзін момант, без дай прычыны. "Яму пасварыцца што запалак (м. р.) запаліць" (прыклад інф.). Паслалі як па смерць. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. "Яго ано па съмерцъ пасылацъ, то нажывесъся, — жалілася сусетка. - Пайшоў па хлеп у краму i прапаў" (тлум. інф.). Пасуе як карове набедрыкі. Зайка В.С., 1949 г.н., 2005. Заполле Кос. Г. зн. зусім не пасуе. Набедрыкі - конская зоруя (без дугі i хамута). Пасуе як свінні пацеркі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Г. зн. не да твару. Патрэбны як лысаму грэбень. Горбач Р.І., 1961 г.н., 2012. Івацэвічы. Г. зн. не патрэбны. Патрэбны (трэба) як у мосце дзірка. Бародка В.П., 1949 г.н., 2003. Заполле Кос. Тое самае. "Трэба ты мне як дзірка ў мосъце" (прыклад інф.). Патрэбны (трэба) як летании снег. Валах Л.Л., 1970 г.н., 2011. Бялавічы Кос. Тое самае. Патрэбны як пятае кола ў возе. Зайка Н.П., 1944 г.н., 2008. Заполле Кос. Тое самае. Патрэбны як сабаку пятая нага. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл. Тое самае. Паузе як чарапаха. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Пра таго, хто ідзе паціху, не спяшаючыся. Пахаваліся як мышы ў норы. Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас
Дадатковыя словы
збруя
6 👁