Надакучыў як горкая рэдзька. Рудзько В.Ф., 1930 г.н., 1996. Любішчыцы Люб.
а) Надакучыў як горкі яблык. Шыян М.П., 1931 г.н., 2001. Сярадава Жытл.
Надзьмуўся як індык. Зайка Н.П., 1944 г.н., 2008. Заполле Кос.
Надзьмуўся як мыш на крупы. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос.
Жартоўнае параўнанне. Пра таго, хто злуецца беспадстаўна.
Надзьмуўся як нарыца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Нарыца — свішч, нарыў у каня. Пра хмурага, усім не задаволенага чалавека.
Надзьмуўся як сыч. Ёвік У.П., 1924 г.н., 1996. Кушняры Падст.
Пра маўклівага, панурага чалавека.
Наедку як з печанага рака. Харэвін К.К., 1925 г.н., 2011. Грыўда Міл.
Г. зн. надта мала.
Наеліся як горы. Лісок Н.В., 1929 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
"Прыйшлі каровы с пашы, наетыя як горы" (прыклад інф.).
Наеўся як на вяселлі. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Квас.
Наеўся як на Дзяды. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Альшаніца Квас.
Дзяды — абрад памінання нябожчыкаў, а таксама дзень, калі выконваўся гэты абрад. "На Дзяды на стале мусіла быць ні менш як дванаццаць страў" (тлум. інф.).
Нажэрся як свіння. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Накінуўся як галодны на хлеб. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2005. Заполле Кос.
98 👁